3 мая 2021 г. — 230 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (1791), помніка сусветнай прававой гісторыі
У канцы 1780-х гг. польска-літоўская эліта пачала рыхтаваць рэформу дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прасоўваў сярэднюю шляхту, ствараў новую эліту, стаў асноўным аўтарам новага закона. Стваралася Канстытуцыя з 6 кастрычніка 1788 г. — з першага дня работы Вялікага (Чатырохгадовага) сейма (1788–1792) у Варшаве. Адзін з аўтараў тэксту Канстытуцыі — палітычны дзеяч Юльян Урсын Нямцэвіч, радавы маёнтак якога знаходзіўся ў в. Скокі пад Брэстам.
6 лютага 2013 г. – 255 гадоў з дня нараджэння Юльяна Урсына Нямцэвiча (1758, Брэсцкi р-н – 1841), пiсьменнiка, гiсторыка, публiцыста, палiтычнага дзеяча Рэчы Паспалiтай, удзельнiка паўстанняў 1794, 1830–1831 гг.
Юльян Урсын Нямцэвiч нарадзiўся 16 лютага 1758 года ў маёнтку каля вёскi Скокi недалёка ад Брэст-Лiтоўска (цяпер Брэсцкi раён). Сын суддзi Марцэлiя Урсын Нямцэвiча i Ядзвiгi Нямцэвiч (Сухадольскай). Яны выхоўвалi 16 дзяцей, у тым лiку трох хлопчыкаў: Юльяна, Яна i Каэтана. Дзяцiнства Юльяна праходзiла ў фальварку Клейнiкi, дзе жыў яго дзед Аляксандр.